Янаўскiя лабары: гiсторыка-этнаграфiчны нарыс

На Беларусi ўласныя прафесiйныя збiральнiкi сродкаў на патрэбы царквы сталi дзейнiчаць з часоў Рэчы Паспалiтай. Найбольшую вядомасць набылi Мсцiслаўскiя кубракi i Янаўскiя лабары. Першыя з’яўлялiся жыхарамi г. Мсцiслаўля Магiлеўскай губ. другiя – м. Янаў Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. i для кубракоў, i для лабараў хаджэнне з мэтаю збору сродкаў на будаўнiцтва храмаў было прафесiйным заняткам. Частку ахвяраванняў яны пакiдалi сабе. Пракантраляваць колькасць сродкау, якiя не даходзiлi да царквы, было амаль немагчыма. Каб неяк змагацца са злоўжываннямi вакол дадзенай богаугоднай справы, прашакам выдавалiся кнiжкi з сургучнай пячаткай i пасведчаннем кансiсторыi. У гэтыя кнiжкi запiсваляся колькасць ахвяруемых грошаў. Але, канечне, запiсы рабiлiся не заўседы. Ахвяраваннi ж у выглядзе палатна, зерня i розных рэчау, заставалася у зборшчыка.

Для з’яўлення группы людзей, якiя маглi iснаваць дзякуючы збору ахвяраванняў на царкву, павiнны былi скласцiся пэўныя умовы. Перш за ўсе само насельнiцтва падтрымлiвала зборшчыкауў. Грошы на царкву ахвотна давалi i заможныя i бяднейшыя. Да таго ж, людзi, якiя займалiся зборам ахвяраванняў, мелi магчымасць на доугi час адлучацца з дому. Невялiкую гаспадарку прашака у яго адсутнасць даглядала жонка.

Жыхары Янава нiколi не мелi дастатковай для бязбеднага iснавання зямлi. На кожны двор прыпадала не больш дзвух дзесяцiн (прыкладна 3 га). Гэта у той час, калi для нармальнага жыцця сям’i патрэбна было не меньш 10-цi. Менавiта таму янаўскiя гаспадары зауседы шукалi магчымасць дадатковагу заробку. Спрабавалi сябе у гандлi, на сплаве лесу, у збiраннi сродкаў на будаўнiцтва храмау.

Паступова у Янаве склалася трывалае размеркаванне заняткаў сярод насельнiцтва. Гандль амаль цалкам перайшру у рукi яурэяў, а збiранне сродкау на царкву (‘лабарства’) – да праваслаўных мястэчка. Вольнасць ад паншчыны дазваляла лабарам адсутнiчаць працяглы час. Уладальнiкi Янава атрымлiвалi ад залежнага насельнiцтва грашовы падатак – чынш. А за права карыстання зямлей жанчыны павiнны былi адпрацоўваць пэўную колькасць дзен на полi у час уборкi ураджаю. У сярждзiне 19 сагодзя такiх ‘згодных’ дзен налiчвалася 12 у год на кожную душу жаночага полу.

Адностна паходжання слова ‘лабар’ iснуюць розныя пункты погляду. Сярод жыхароу iванава сення найбольш распаўсюджана уяўленне аб утварэннi яго ад iмя памешчыцы Лабарынi. Існавала цi не легендарная Лабарыня – невядома. Аднак больш верагодным бачыцца меркаванне, што назва ‘лабар’ паходзiць ад лацiнскага labor – праца. Зборшчыкаў ахвяраванняў на карысць царквы каталiцкiя ксядзы маглi называць працаўнiкамi, вымаўляючы гэта па лацiнску.

Асаблiвасцi лабараў, што вылучалi iх сярод мясцовага несельнiцтва, не зводзiлiся толькi да спецыфiкi iх промыслу. Апошнi наклау адбiтак на знешнi выгляд лабараў, iх псiхалогiю, сямейныя адносiны, бытавую культуру, звычаi, мову. Лабарства было спадчынным заняткам: калi бацька лабар, то i сын станавiуся iм. За сотнi гадоў свайго iснавання лабары утварылi своеасаблiвую группу, якая трымалася даволi адасоблена ад iншага насельнiцтва.

Дабрабыт сем’яў зборшчыкау ахвяраванняу на царкву цалкам залежыў ад iх спрытнасцi, умення знайсцi падыход да людзей з мэтай атрымаць больш грошау. З цягам часу адточвалiся кемлiвасць, хiтрасць лабара. Вандроўкi па самых розных мясцiнах, сустрэчы з многiмi людзмi надавалi лабарам жыццевы вопыт, вучылi разбiрацца у чалавечай псiхалогii, надавалi ‘цывiлiзаванасцi’. Янаускага прашака можна было сустрэць у гарадах i мястэчках Беларусi, каля Коўна i Вiльнi, на Валынi, у Пецярбургу i Маскве, iншых месцах, часцей за ўсе вельмi аддаленых.

Па паугода адсутнiчалi лабары. iхнiя жонкi вымушаны былi працяглы час упрауляцца без гаспадара. Значна часцей за вясковых жанчын iм дазволiлася самастойна прымаць рашэннi адностна гаспадаркi, распаражацца сродкамi, якiя выслаў муж на утрыманне сям’i. Кожная ‘лабурка’ (так называлi жонку лабара, хоць за зборам жанчын не хадзiлi) умела добра гандляваць. Адказнасць за дзяцей i гаспадарку рабiла жанчын больш бойкiмi, вынаходлiвымi, развiвала гнуткасць розуму.

Наўбольш спрыялым перыядам для збору ахвяраванняў лiчылася восень. Пасля заканчэння палявых работ, недзе у канцы жнiуня або у вераснi лабары збiралiся у дарогу. Паколькi iм даводзiлася адсутнiчаць па некалькi месяцау, напярэдаднi ад’езду ладзiлiся урачыстыя провады. На iх запрашалiся родзiчы, суседзi, добрыя знаемыя. Выязджалi звычайна нанач. Перад дарогаю шмат хто з лабараў звяртаўся да знахара, каб даведацца аб спрыяльнай даце ад’езду i наколькi ўдалым будзе падарожжа. У дарогу адпраўлялiся на падвозе, удваiх цi утраiх. Звычайна нехта адзiн заставауся пiльнаваць каня, ладзiць рыштунак, пакуль iншыя збiралi ахвяраваннi.

Усю восень, зiму i пачатак вясны лабары вандравалi, але на Вялiкдзень абавязкова вярталiся дамоу, Прыязджалi, як i адязжалi, заўседы ноччу. Прыезд лабара быў сапраудным святам для сям’i. У сувязi з гэтай падзеяй збiралi шмат гасцей, рыхтавалi багатае застолле.

Пасля месячнай пабыукi лабар зноу адпрауляуся у дарогу, але ужо на значна меншы тэрмiн. У канцы чэрвеня усе лабары збiралiся у Янаве. З вопыту яны ведалi, што летам, калi вялiся асноўныя работы у полi, колькасць сабранага будзе нязначнай. Дык i самi лабары павiнны былi паклапацiцца пра свае недзелы. Але усе ж гаспадарчыя клопаты iм не вельмi замiналi. i улетку Янау вылучауся разгульным вяселлем сярод цiхiх, занятых працай весак . Весялiцца у Янаве любiлi. Адвячоркавай парой на прызбах збiралiся гуртамi, спявалi прыгожыя паляшуцкiя песнi. А моладзь ладзiла iгрышчы з музыкай, танцамi, забавамi. Музыкi былi свае – цэлы аркестр.

Янаускiя лабары вядомы як ахайныя гаспадары. Двор i хата заўседы трымалiся у парадку. Жылле усiх янаўцаў было аднатыпным. Яно уяўляла сабою невялiкую пабудову у 7 аршын даўжынi i 6 шырынi (прыкладна 5 на 4.2 м), з чатырма вокнамi. Да хата прыбудоўвалiся сенi i клець. i у самой хаце, i сенцах з клеццю мелася падлога з дошак. Апошняя, а таксама печ з комiнам адрознiвалi жылле лабара ад жылля вясковага насельнiцтва, якое звычайна было ‘курным’ i з глiнянай хаце мелася шмат розных iкон.

Сядзiбы янаўца размяшчалася на 25 сотках зямлi. Акрамя хаты тут мелiся хлеў для жывелы, гумно, некаторыя iншыя пабудовы. Адразу за хатай расло некалькi садовых дрэў. Астатняя зямля пакiдалася пад агарод. Падворак заўседы быў чыста прыбраны, ашчадна дагледжаны.

Знешнi воблiк лабараў не адрознiвауся ад выгляду палешукоў. Сярэднi рост, цемныя валасы i вочы, светлы твар з правiльнымi рысамi. Але у вопратцы рознiца была. Апраналiся лабары лепш i адзеннем былi падобныя да рускiх. Яны звычайна насiлi кароткi кажух з рамянным кушаком, скураныя боты з доўгiмi халявамi i чорную суконную шапку з брылем. На свята – шэрую сярмагу з чырвонымi адваротамi на рукавах i вялiкую шапку з сiвой аўчыны.

Трэба падкрэслiць, што янаўскiя лабары па этнiчнай прыналежнасцi несумненна, былi аутахтоўным палеска-беларускiм насельнiцтвам. Хаця у самiм горадзе захавалiся звесткi, што некалi дауно гаспадар Янава перасялiй сюды некалькi чалавек цi то з-пад Луцка, цi то з Малдавii, якiя, уласна кажучы, i былi першымi лабарамi. Нават калi гэта i мела месца, за сотнi гадоў перасяленцы сталi сапраўднымi палешукамi. Роднай мовай янаўскiх лабараў была мова насельнiцтва брэсцка-пiнскага рэгiену. На ей гаварылi у сям’i, мелi зносiны з жыхарамi Янава i навакольных весак. Але лабары ведалi i асобую мову, так званую ‘лiберску гаврiдню’. Гэтай штучнай гаворкай яны карысталiся, каб пазбавiцца чужых вушэй. Найчасцей – у дарозе, пры неабходнасцi дамовiцца аб нечым памiж сабою у прысутнасцi людзей.

Штучныя тайныя мовы – не такая ужо рэдкая з’ява. Здаўна яны мелi пэўнае распаўсюджанне у розных народаў. Прычына узнiкнення гэтых моў заключаецца у жаданнi некаторых груповак грамадства захоўваць свае прафiсiйныя сакрэты. На тэрыторыi Беларусi, напрыклад, iснавалi штучныя мовы крычаўскiх рамеснiкау, дрыбiнскiх шапавалаў, жабракоў Слуцкага i Гомельскага паветаў Магiлеўскай губернi, кубракоў Мсцiслаўля i iнш…

Мова янаўскiх лабароў блiзкая да мовы жабракоў i кубракоў (нагадаем, што апошнiя таксама заумалiся зборам ахвяраванняу на царкву). Вядомы беларускi этнограф i фалькларыст Е.Р. Раманаў у к. 19 пач. 20 ст. знаемiўся са штучнымi мовамi на Беларусi. З сабранымi матэрыяламi ен неаднойчы выступаў у друку. Найбольш значная праца Е.Раманава, прысвечаная умоўным гаворкам Беларусi, змешчана у 9-м выпуску яго ‘Беларускага зборнiка’ (Вiльня. 1912 г.).

Паводле слоў самiх лабарау, сваю мову некалi вельма даўно перанялi ад рускiх. Сапраўды, вядома, што рускiя ванроунiкi (старцы, жабракi), акрамя роднай, размаўлялi i на штучнай мове. Што уяўляла сабой гэтая мова? У асноўным – збор соу з самых розных моу i дыялектау. Многiя словы былi запазычаны з грэчаскай, лацiнскай, нямецкай i iншых замежных моў, другiя з’яулялiся вузкалакальнымi i сустракалiся толькi у якой-небудзь адной мясцовасцi. Былi проста скажоныя словы, i новаутварэннi. Усе сказанае можна аднесцi i да мовы лабараў. У падобнасцi штучных гаворак лабараў i жабракоў яшчэ зусiм нядаўна, гадоў 25-20 таму, можна было упэўнiцца асабiста. Старыя лабары i такога ж узросту жабракi, якiя заходзiлi у Іванава, размаўлялi памiж сабою на адной i той жа мове, зусiм незразумелай недасведчаным. Таму лабарскую гаворку яшчэ называлi мовай старцаў.

Некалi лабарская мова была даволi развiтай. На ей размаулялi на самыя розныя тэмы. Усе мужчыны – лабары яе добра ведалi, жанчыны – менш. Жанчыны не займалiся зборам сродкаў i не мелi патрэбы у тайнай мове. Затое ўсе хлопчыкi з 7-8 гадоў абавязкова яе вучылi.

Лабары жылi замкнута, у сваiм асяродку. Мэть, так яны называлi вясковых жыхароу, не павiнна была ведаць iх тайную мову, iх гiсторыю. Канечне, у апошняе стагодзе адносiны змянiлiся. Пасля утварэння БССР i СССР лабары, якiя апынулiся у складзе Польшчы, згубiлi магчымасць ездзiць на усход за ахвяраваннямi. Кола iх вандровак значна звузiлася. А пасля 1939 г. лабарства як iнстытут ўвогуле знiкла. У савецкай Беларусi адбывалася массавае закрыцце храмаў. Новыя, натуральна, не будавалiся. Прафiсiйныя зборшчыкi сродкаў на царкву засталiся без занятку.

Сення яшчэ можна сустрэць у Іванаве людзей, якiя памятаюць, як iх бацькi збiралi ахвяраваннi. Нам давялося гутарыць з iмi, а таксама з апошнiмi сапраўднымi лабарамi, якiя займалiся промыслам сваiх продкау у 20-30 г.г. Час наумольны. Адыходзяць людзi, знiкаюць апошнiя сведкi мiнуўшчыны. Каб паспець нешта занатаваць, аутар дадзенных радкоу некалькi гадоў назад вывучала пытанне аб лабарах непасрэдна на месцы, у Іванаве. Быў сабраны пэўны матэрыял. Але трэба сказаць, што звесткi адносна гiсторыi лабарства, якiя захавалiся у памяцi янаўцаў значна мiфалагiзаваны. Таму абапiрацца на iх як на гiстарычную крынiцу цяжка. Неабходна працягваць пошук новых пiсьмовых, асаблiва архiўных крынiц.

У сярэдзiне 19 ст. Янау наведау даследчык Ф.Стаўровiч, якi адзiн з першых надрукаваў звесткi пра лабараў, прывеў некаторыя словы iх сваеасаблiвай мовы. Тыя ж словы мы пачулi ад нашчадкау лабараў больш чым праз стагодзе. Гэта дазваляе меркаваць аб значнай трываласцi iх мовы, нягледзячы на адсутнасць пiсьмовых традыцый. Вось асобныя словы з лексiкi лабараў: рэспанка – кнiжка, хрушчнi – рублi, хлюса (керха) – царква, хаза – хата, ставэр – крыж, шусто – мястэчка, гонэк – мед.

Дваццатае стагодзе прынесла у жыцце Янава шмат новага. Кардынальныя змены сацыяльна – палiтычнага i эканамiчнага характару прывялi да знiкнення лабарскага промыслу. Былая адасобленасць янаўцаў, якая абумоўлiвалася спецыфiчнасцю iх прафесiйнага занятку, згубiла сэнс. Штучная мова пачала выходзiць з ужытку i забывацца. Асаблiвасцi культуры i быту, псiхалогii лабараў паступова нiвелiравалiся у карысць поўнага зблiжэння з рысамi новых перасяленцау з навакольных весак. З канца 19 па канец 20 стагодзяў колькасць жыхароў горада павалiчылася з 3-х тысяч да 15 тысяч. У наш час доля нашчадкаў лабараў сярод агульнага насельнiцта Иванава зусiм невялiкая. И даўно ужо нiхто не займаецца зборам ахвяраванняў на будаўнiцтва храмаў, а значыцца i не з’яўляецца лабарам у лiтаратурным сэнсе слова. Але яшчэ працягвае захоўвацца слова ‘лабар’ у другiм значэннi – як назва патомных жыхароў горада, продкi якiх здаўна жылi у Янаве.

Янаускiе лабары – адна з цiкавых старонак айчыннай гiсторыi, стронак напiсанных часам i чалавечымi лесамi. Гэта – загадкавая, малавядомая мiнуўшчына, якая не павiнна застацца па-за нашау увагай.

Таццяна Луцэвiч

(Статья взята с Неофициального сайта г.Янова — http://janow.virtualave.net/museum/labur.htm)